Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На мяжы з Польшчай запрацавала новая сістэма ўезду. Беларусы скардзяцца на чэргі, а памежнікі кажуць, што так стане хутчэй
  2. Мінпрацы разаслала непублічны дакумент з прагнозам самых запатрабаваных прафесій у найбліжэйшыя пяць гадоў — расказваем
  3. У Польшчы назвалі дату запланаванага адкрыцця двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю
  4. У Мінпрацы расказалі, на колькі ў 2026 годзе могуць вырасці пенсіі
  5. На Гомельшчыне 11-гадовы хлопчык забіў малодшую сястру за ровар. Злачынства раскрылі праз 34 гады
  6. «Для мінімізацыі рызык». МЗС Украіны патлумачыла, навошта Кіеву амбасада ў Беларусі
  7. У офіс холдынгу кампаній, звязаных з Баскавым, імаверна, прыйшлі сілавікі
  8. Для кіроўцаў плануюць увесці некалькі падатковых змяненняў — расказваем
  9. Улады прынялі рашэнне, якое звычайна паказвае на тое, што ў эканоміцы ёсць праблемы. Апошні раз так рабілі тры гады таму
  10. Стала вядомая прычына гібелі 14-гадовага Максіма Зяньковіча, якога шукалі шэсць дзён у Бярэзінскім раёне
  11. Зніклы ў Бярэзінскім раёне падлетак знойдзены загінулым
  12. «Падлашчвацца не збіраемся». Лукашэнка анансаваў «вялікую размову» з прадстаўнікамі прафесіі, да якой у яго шмат пытанняў
  13. Эксперты — о новой стратегии армии РФ, которую та применила для захвата Покровска, а теперь и Гуляйполя — что это и как противостоять
  14. «Яго рашэнне, калі падавацца на візу». У Офісе Ціханоўскай адказалі на скаргі яе мужа з нагоды прэміі Магніцкага
Читать по-русски


/

У канцы кастрычніка Аляксандр Лукашэнка расказаў, што амерыканцы прасілі яго выбачыцца перад Літвой за інцыдэнт з кантрабанднымі метэазондамі, але ён адказаў ім «пайшлі нах». Дональд Трамп прапанаваў свайго прадстаўніка Джона Коўла на пасаду спецпасланніка па Беларусі. Чаму Лукашэнка дазваляе сабе грубіяніць, але дыялог з ЗША ўсё роўна працягваецца? Гэтыя і іншыя пытанні ў новым выпуску шоу «Як гэта разумець» абмеркавалі вядоўца Глеб Сямёнаў і палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Артем Шрайбман и Глеб Семенов на съемках шоу "Как это понимать", 13 ноября 2025 года. Фото: "Зеркало"
Арцём Шрайбман і Глеб Сямёнаў на здымках шоу «Як гэта разумець», 13 лістапада 2025 года. Фота: «Люстэрка»

На думку Арцёма Шрайбмана, грубая рэпліка Аляксандра Лукашэнкі на імаверную прапанову ЗША была адрасаваная ў першую чаргу ўнутранай аўдыторыі, а не амерыканскім перамоўшчыкам:

— Па злівах камунікацый Лукашэнкі ў тым ліку з заходнімі партнёрамі мы бачым, як ён з імі кантактуе: падлашчваецца, ліслівіць, ён сапраўды шаўковы. Акрамя яго ўласных словаў і бравады пра тое, які ён смелы, як усё разрульвае і ўсіх пасылае, мы ніколі не бачылі іншых пацверджанняў гэтага. Наадварот, палітыкі ці былыя дыпламаты, якія размаўлялі з ім і потым пісалі пра гэта мемуары, расказваюць, што Лукашэнка спрабуе не проста падлашчвацца, а расказваць, які Пуцін кепскі.

Шрайбман лічыць, што ў цяперашнім дыялогу з амерыканцамі Лукашэнка зацікаўлены значна больш, чым яны ў ім. Таму наўрад ці беларускі палітык стаў бы рызыкаваць.

— У амерыканцаў таксама з’яўляецца цікавасць, якая выкліканая рознымі прычынамі. Але зразумела, што ў Лукашэнкі яна нашмат мацнейшая. Як і ўсе краіны свету больш зацікаўленыя ў ЗША, чым тыя ў іх. Гэта ўніверсальнае правіла, калі ты гегемон. І таму я думаю, што Лукашэнка быў нашмат дабрэйшы. А для хатняй аўдыторыі трэба паказаць, што ён гаспадар сітуацыі, — сказаў на заканчэнне эксперт.

Гаворачы пра намінаванне на пасаду спецпасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла, аналітык адзначыў, што гэта сведчыць пра павышэнне статусу беларускага кірунку ў замежнай палітыцы Злучаных Штатаў.

— Беларускі трэк становіцца больш самастойным. Раней усё гэта справядліва ўспрымалі як апендыкс амерыканскай цікавасці да ўкраінска-расійскага сюжэту, — разважае Арцём. — Цяпер мы разумеем: не тое каб ён цяпер прыярытэт для Трампа, але паступова [беларускі] кірунак становіцца самастойным у палітыцы ў рэгіёне. Бо Коўл быў намеснікам Кіта Келага, спецпасланніка па Украіне. А цяпер у яго фармальна такі ж статус, як у Келага. Можна сказаць, яго павысілі.

Ён дадаў, што сам факт з’яўлення такой пасады кажа пра значнасць пытання для Вашынгтона.

— Ствараецца тое, што я называю бюракратычнай цягай — апарат. Бо ў Коўла будуць свае памочнікі. З’яўляецца чалавек, адказны за беларускі кірунак, у якога ёсць цяпер тое, што ў бізнесе называецца KPI (ключавыя паказчыкі эфектыўнасці. — Заўв. рэд.) — ён мусіць дасягаць іх. З гэтага моманту людзі ў Дзяржаўным дэпартаменце або тыя, што знаходзяцца ў Коўла ў падпарадкаванні, будуць зацікаўленыя сваімі кар’ерамі, каб на беларускім кірунку нешта атрымалася. Па выпадковых, нікому не цікавых краінах спецпасланнікаў не прызначаюць. Відаць, удалося пераканаць Дональда Трампа, што гэта патэнцыйна можа яму нешта прынесці, як гаршчэчак, які яшчэ можа варыць,-падсумаваў Шрайбман.

Чытайце таксама